BE RU EN

Пуцін зрабіў міністрам інтэграцыі дарадцу, які адказваў за праект «Наваросіі»

  • 10.10.2019, 9:22

Сяргей Глазьеў рыхтаваў захоп Крыма і курыраваў эканоміку «Л/ДНР».

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін звольніў дарадцу Сяргея Глазьева, антыўкраінскага прапагандыста і адну з ключавых фігураў, якія стаяць за гібрыднай агрэсіяй РФ супраць Украіны. Чыноўніка звольнілі 7 кастрычніка, паведамляе liga.net.

Выданне адзначае, што Сяргей Глазьеў не звольнены "з канцамі": яго перавялі на пасаду міністра інтэграцыі і макраэканомікі Еўразійскай эканамічнай камісіі РФ.

На пасадзе пры Пуціну акадэмік-эканаміст Расейскай акадэміі навук быў з 2012 года. Пры прэм'еру Віктару Чарнамырдзіну ў 1990-я гады Глазьеў быў міністрам знешнеэканамічных сувязяў РФ. Пазней разам з паплечнікамі стварыў нацыяналістычную партыю Радзіма.

Глазьеў – адзін з тых, хто рыхтаваў захоп украінскага Крыма ў 2014 годзе, стаяў за "расейскай вясной", курыраваў стварэнне "Наваросіі" і эканоміку акупаваных раёнаў Данбаса. Можна паглядзець, як у чэрвені 2014 года Глазьеў абяцаў АРДЛА "падвышэнне ўзроўню жыцця да еўрапейскага".

Апошнія навіны