BE RU EN

Звесткі пра радыяцыю ля БелАЭС засакрэцілі да пачатку працы рэактараў

  • 10.10.2019, 8:28

Астравецкую АЭС рыхтуюць да выпрабаванняў з імітатарамі ядзернага паліва.

Напярэдадні ж у ваколіцах станцыі правялі і так званы «нулявы замер» радыяцыі, паведамляе «Белсат». Пра падрыхтоўку да запуску і ацэнкі рызыкі перад грамадствам справаздачылася Міністэрства энэргетыкі і запрошаныя адказныя арганізацыі. Ці варта давяраць афіцыйным даследаванням?

Будуючы атамны аб'ект, за планам не бягуць. Абяцаюць, што кожны механізм унутры будзе старанна правераны. Звонку ж – правялі палявыя замеры ўзроўню радыяцыі вакол АЭС і водныя – на трох адрэзках ракі Віліі.

Фінальную справаздачу пра «нулявы фон» (гэта значыць фон да пачатку працы рэактараў) убачым толькі ў снежні – якраз перад запускам першага энэргаблока атамнага аб'екта.

Першы энэргаблок БелАЭС у Астраўцы ўжо гатовы на 95% і пачне працаваць сёлета, другі гатовы на 70%, ягоны запуск запланаваны на наступны год. Яшчэ перад гэтым па перыметры Астравецкай станцыі абяцалі ўсталяваць дазіметры, якія дазволяць кожнаму грамадзяніну праз інтэрнэт назіраць за памерам утрымання радыенуклідаў у паветры.

Шатландыя, Бельгія, Гішпанія, Швэйцарыя, Тайвань – цалкам адмаўляюцца ад атамнай энэргіі. Тры тыдні таму амерыканская энэргетычная кампанія Exelon Corp зачыніла апошні рэактар аварыйнай станцыі «Тры мілі». Гэтыя краіны пераходзяць на аднаўляльную энэргію, а Беларусь якраз рыхтуецца да завозу ў Астравец ядзернага паліва.

Апошнія навіны