BE RU EN

Святлану Алексіевіч абралі віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага ПЭН-клуба

  • 1.10.2019, 14:50

Пастанова была прынятая на 85-м кангрэсе гэтай арганізацыі.

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч абраная адным з пяці віцэ-прэзідэнтаў Міжнароднага ПЭН-клуба. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміла Тацяна Нядбай, кіраўніца Беларускага ПЭН-цэнтра.

Гэта пастанова была прынятая ў Маніле (Філіпіны), дзе праходзіць 85-ы кангрэс гэтай арганізацыі.

Міжнародны ПЭН-клуб - міжнародная праваабарончая няўрадавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае прафесійных пісьменнікаў, паэтаў і журналістаў. Ён быў створаны ў 1921 годзе.

У 1990 годзе ў склад Міжнароднага ПЭН-клуба быў прыняты Беларускі ПЭН-цэнтр.

Апошнія навіны