BE RU EN

Названы самы папулярны кампазітар 2018 года

  • 9.01.2019, 17:18

Першае месца заняў эстонскі аўтар.

Вынікі 2018 года падведзеныя і ў свеце класічнай музыкі. Так, сайт класічнай музыкі Bachtrack назваў самага папулярнага кампазітара мінулага года. Творы эстонскага аўтара Арва Пярта выконваюць часцей за ўсё ў свеце, паведамляе segodnya.ua.

Арва Пярт на першым месцы ў рэйтынгу сярод жывых аўтараў класічнай музыкі. Пры гэтым у пераліку найпапулярнейшых аўтараў у гісторыі ён займае 46-ы радок. А заснаваны гэты рэйтынг на звестках пра 33 578 канцэртаў і музычных мерапрыемствах, якія прайшлі ў 2018 годзе.

Сярод жанчын-кампазітараў, музыку якіх найчасцей выконваюць, лідаравала расейка татарскага паходжання Сафія Губайдуліна.

Адзначым, што музыка Пярта не толькі актыўна выконваецца ў канцэртных залах, але таксама і выкарыстоўваецца ў кіно. Да прыкладу, яго кампазіцыі сталі саўндтрэкамі да стужак «Выгнанне» Андрэя Звягінцава і «Джэры» Гаса Ван Сэнта. А ягоную музыку Spiegel im Spiegel выкарыстоўвалі ў мультсерыяле «Сімпсаны».

Апошнія навіны