BE RU EN

Сяргей Гурэнка пакінуў менскае «Дынама»

  • 9.01.2019, 14:49

Кантракт з настаўнікам скончыўся, і клуб вызначыў яго не прадаўжаць.

Паводле звестак pressball.by, Сяргей Гурэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера менскага «Дынама». Кантракт з настаўнікам скончыўся, і клуб вызначыў яго не прадаўжаць.

У сезоне 2018 Гурэнка здабыў з «Дынама» бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі. Сезон-2017 пад ягоным кіраўніцтвам менчукі скончылі са срэбрам, набраўшы аднолькавую колькасць балаў з БАТЭ, які на падставе дадатковых паказчыках стаў чэмпіёнам.

Апошнія навіны