BE RU EN

DailyMail склаў рэйтынг гарадоў для здаровага падарожжа

  • 9.01.2019, 11:35

Першае месца ў спісе заняў Парыж.

Брытанскі штодзённік DailyMail ацаніў вядомыя турыстычныя месцы паводле колькасці паркаў, спартзаляў, крам здаровай ежы і сонечнага святла, піша «Вокруг света».

Першае месца ў спісе заняў Парыж, другое - тайландскі Чыангмай, на трэцім месцы размясцілася Барсэлона. Французскай сталіцы ўдалося патрапіць на верхавіну толькі дзякуючы вялікай колькасці спа-цэнтраў (894), веганскі рэстарацый (1 305) і крам здаровай ежы (150).

У тайландскім Чыангмае спа-цэнтраў нават больш, чым у Парыжы (7 на квадратны кіламетр), але ўсяго 307 веганскіх рэстарацый. Таму гэты горад патрапіў на другое месца.

Барсэлону можна назваць галоўнай еўрапейскай сталіцай веганаў 1350 рэстарацый, плюс 510 спа-цэнтраў і 32 студыі ёгі.

Апошнія навіны