BE RU EN

У ЗША Tesla на аўтапілоце збіла расейскага робата

  • 9.01.2019, 9:17

Робат Promobot адхіліўся ад маршруту і выехаў на паркоўку, дзе трапіў пад колы беспілотнага аўтамабіля.

Аўтамабіль Tesla, які ехаў у беспілотным рэжыме, збіў расейскага робата Promobot у Лас-Вегасе падчас выставы CES 2019. Відэазапіс, на якім захаваны момант інцыдэнту, быў апублікаваны на YouTube, паведамляе korrespondent.net.

Як зазначаецца ў распрацоўнікаў, робат адхіліўся ад маршруту і выехаў на паркоўку, дзе трапіў пад колы Tesla.

Ад удару Promobot, які выконваў функцыі кансультанта, перавярнуўся, а частка яго тулава і галавы атрымала сур'ёзныя пашкоджанні. Са слоў распрацоўнікаў, цяпер робат не зможа ўдзельнічаць у мерапрыемстве, і яго нельга аднавіць.

Аўтамабіль Tesla ехаў аўтаномна, хоць у салоне знаходзіўся назіральнік. Пасля ўдару машына прадоўжыла рух і спынілася толькі праз 50 метраў пасля аварыі.

Апошнія навіны