BE RU EN

Сіноптыкі: Заўтра будзе да 18 градусаў марозу

  • 7.01.2019, 16:02

На дарогах захаваецца галалёдзіца.

У Беларусі 8 студзеня будзе воблачна з прасвятленнямі, месцамі невялікі снег, слабая мяцеліца. На асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы сярэдні, часам парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў марозу, пры прасвятленнях - 13-18 са знакам мінус. Удзень будзе ад 4 да 10 градусаў ніжэй за нуль.

Апошнія навіны