BE RU EN

ВПС Ізраіля атакавалі аб'екты ХАМАС у адказ на стрэл ракеты

  • 7.01.2019, 12:27

СРА «Жалезны купал» перахапіла як мінімум адну ракету, выпушчаную з сэктару Газы.

Уночы ў панядзелак, 7 студзеня, ВПС Ізраіля адказалі на ракетны ўдар палестынцаў па паўднёвых тэрыторыях краіны, абстраляўшы некалькі вайсковых аб'ектаў ХАМАС на поўначы сэктару Газы.

Пра гэта гаворыцца ў заяве ЦАХАЛ у Twitter.

У Войску абароны Ізраіля таксама паведамілі, што ізраільская сістэма СРА «Жалезны купал» перахапіла як мінімум адну ракету, выпушчаную палестынцамі з сэктару Газы ўночы ў панядзелак.

Газэта The Times of Israel паведамляе, што гукі сірэны пачуліся у паўднёвым ізраільскім месце Ашкелоне і яго ваколіцах пасля 03:00 мясцовага часу. Паводле яе звестак, жыхары паселішча чулі гукі выбухаў ад перахопу ракеты.

Апошнія навіны