BE RU EN

Праваслаўныя вернікі святкуюць Божае Нараджэнне

  • 7.01.2019, 9:03

Святочныя літургіі ў гэты дзень праходзяць у шмат якіх краінах.

Праваслаўныя святкуюць 7 студзеня Нараджэнне Хрыстовае. Святочныя літургіі ў гэты дзень праходзяць у шмат якіх краінах і кантынентах, у тым ліку і ў Беларусі.

Паводле юліянскага календара Каляды, акрамя Расейскай, адзначаюць таксама Сербская, Ерусалімская, Грузінская, Польская праваслаўныя царквы, афонскія манастыры, некаторыя пратэстанты і каталікі ўсходняга абраду. Урачыстая адправа праходзіць і на месцы нараджэння Ісуса Хрыста ў Бэтлееме.

Святкаваць вернікі будуць 12 дзён - да свята Вадохрышча (19 студзеня). Гэтыя дні называюць у расейскай версіі святымі або святкамі, у беларускай- Калядамі.

Апошнія навіны