Ілон Маск паказаў, на што будзе падобны ягоны зоркалёт
- 6.01.2019, 12:37
Першы тэставы палёт адбудзецца ўжо ў лютым.
У сябе ў Twitter Ілон Маск апублікаваў выяву касмічнага карабля, на якую будзе падобны ягоны Starship.
Ён нагадвае зоркалёты з фантастыкі пяцідзесятых: зіхатлівы метал вытанчанай канструкцыі. Цяпер SpaceX займаецца зборкай тэставага прататыпа Starship.
Тэставы карабель будзе крыху большым за 9 метраў у папярочніку, але выявіцца карацейшым за будучы сапраўдны зоркалёт і не будзе абсталяваны ілюмінатарамі. На ім будзе праверана прынцыповая магчымасць палётаў перад асноўнай місіяй у 2020 годзе. Тэставы палёт можа быць праведзены ўжо гэтай вясной.
Starship - гэта пераназваная Big Falcon Rocket (дакладней, верхняя ступень ракеты), тады як ракетны паскаральнік атрымаў назву Super Heavy.
Да таго ж Маск паведаміў, што ў лютым будзе арганізаваны першы тэставы палёт Crew Dragon. Першапачаткова ён павінен быў адбыцца ў снежні 2018 года.