BE RU EN

Беларусь заваліла снегам

  • 5.01.2019, 17:16

З ночы мяце завіруха.

Траса М4 Менск - Магілёў уважаецца адной з найлепшых дарог у Беларусі: дзве паласы ў кожны бок, ідэальны асфальт. Але раніцай 5 студзеня і па ёй можна было ехаць з вялікай асцярогай, паведамляе «Белсат».

У Беларусі з ночы занялася завіруха. Па трасе М4 Менск - Магілёў ехаць раніцай ў суботу можна было з вялікай асцярожнасцю - часам дарогі наогул не было відаць.

Более-менее уверенно ехать можно было только по одной полосе из двух, на которой был виден асфальт
Фото: Ольга Васильева/belsat.eu

З аднаго боку, ехаць небяспечна - на снезе машыну моцна носіць. З іншага, вакол такая прыгажосць! За акном не відаць лініі гарызонту - паўсюль бель.

По трассе М4 Минск – Могилев ехать утром субботы можно было с большой осторожностью
Фото: Ольга Васильева/belsat.eu

А 10 гадзіне раніцы тэхніка яшчэ не паспела пачысціць трасу ад Менска да Бялынічаў, таму ехаць трэба было з вялікай асцярогай.

На всем расстоянии трассы стояло много машин на аварийке
Фото: Ольга Васильева/belsat.eu

Ехаць больш за 70 км/г кіроўцы баяліся. Пры абгоне хуткасць скідалі абодва кіроўцы да 50-60 км/г. Больш-менш упэўнена ехаць можна было толькі па адной паласе з двух, на якой быў бачны асфальт.

Фото: Ольга Васильева/belsat.eu

Іншая паласа была цалкам заснежаная і таму небяспечная, пасля выезду на яе аўто моцна кідала з боку ў бок.

Ехать более 70 км/ч водители боялись
Фото: Ольга Васильева/belsat.eu

Адрэзак М4 ад Бялынічаў да Магілёва найлепш пачышчаны, на ім можна спакойна прытрымлівацца сярэдняй хуткасці 100 км/г.

В 10 часов утра техника еще не успела почистить трассу от Минска до Белынич
Фото: Ольга Васильева/belsat.eu

На ўсім працягу трасы стаяла шмат аўто на аварыйцы. Таксама шмат працавала камунальнай тэхнікі.

На трассе также во многих местах работала коммунальная техника
Фото: Ольга Васильева/belsat.eu

Спадзяёмся, дарогу ўжо пачысцілі, і цяпер на ёй ехаць стала больш бяспечна. Паважаныя кіроўцы, памятайце, што пры снегападзе трэба быць вельмі ўважлівымі за стырном. Не забывайце ўключаць блізкае святло і прытрымлівацца бяспечнай хуткасці і адлегласці ад іншых аўто. Добрай дарогі!

Фото: Ольга Васильева/belsat.eu

За акном не відаць лініі гарызонту - паўсюль бель.

Апошнія навіны