Напярэдадні Калядаў: што можна рабіць у гэты дзень
- 5.01.2019, 16:41
6 студзеня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць ноч перад Калядамі - Куццю.
Гэта заключны дзень Каляднага посту і самы строгі: менавіта ў гэты дзень нельга есці да першай зоркі. На гэтае ж свята вараць куццю і пачынаюць калядаваць, піша «Апостроф».
У 2019 годзе праваслаўная Куцця выпала на нядзелю.
Што робяць перад Калядамі - на Куццю
Гэта свята сямейнае - калі за стол садзяцца ўсёй сям'ёй, і галава сямейства запальвае свечку на стале, як сімвал Віфліемскай зоркі, што апавясціла свет пра нараджэнне Збаўцы.
Перад гэтым рыхтуюць роўна 12 посных страў - па колькасці апосталаў Хрыста, якіх яны сімвалізуюць. Абавязковая страва - куцця.
Трапезу пачынаюць з малітвы «Ойча наш». Затым гаспадар абыходзіць кожнага сямейніка, частуе яго просвірай або кавалкам хлеба з мёдам - і зычыць яму нешта добрае. Пасля чаго ўсе каштуюць патроху ад кожнай стравы - каб год быў сытым і ўдалым. Таксама за сталом памінаюць памерлых.
Акрамя таго, прынята дзякаваць жывёлам у гэты вечар.
Куцця - гэта не толькі традыцыі, звязаныя з ежай. Гэты час задумацца пра душу і падзякаваць Богу за ўсё добрае, што пасланае звыш.
Куцця 2019: што нельга рабіць
У Куццю жанчыны не прыбіраюць, не шыюць, не пяруць і нават не выносяць смецце. Мужчыны ж не ходзяць паляваць ці рыбачыць.
Таксама ўважаецца, што ў гэтае свята нельга:
- з’язджаць у далёкую дарогу - гэта сямейнае свята і яго трэба адзначаць дома;
- пакуль доўжыцца святочная вячэра - гучна і часта размаўляць, а таксама ўставаць з-за стала і выходзіць з дому - каб не ўпусціць нячыстую сілу ў жыллё;
- з'ядаць за сталом стравы цалкам - а то год пройдзе надгаладзь;
- запіваць стравы вадой - толькі узварам;
- сварыцца і брыдкасловіць, асабліва ў гасцях або за святочным сталом;
- апранаць старое адзенне, асабліва ірванае.
Акрамя таго, Царква забараняе гадаць у гэты дзень.