BE RU EN

Апублікаваны тэкст томаса для Праваслаўнай царквы Украіны

  • 5.01.2019, 16:07

Ён падпісаны сусветным патрыярхам Варфаламеем і васьмю мітрапалітамі.

Украінскі амбасадар у Турцыі Андрэй Сібіга апублікаваў у Twitter тэкст падпісанага 5 студзеня томаса аб выдаванні аўтакефаліі Праваслаўнай царкве Украіны (ПЦУ), піша gordonua.com.

«Пераклад падпісанага сусветным патрыярхам Варфаламеем у прысутнасці прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і яго жонкі спадарыні Марыны і мітрапаліта Кіеўскага і ўсёй Украіны патрыяршага і сінадальнага томаса аб выдаванні аўтакефаліі Праваслаўнай царкве Украіны», - пракаментаваў ён.

Тэкст размешчаны на трох старонках, ён падпісаны Варфаламеем і васьмю мітрапалітамі.

«Паколькі набожная і Богам беражоная зямля Украіны ўмацаваная і ўзвялічаная боскаю воляю і атрымала сваю поўную палітычную незалежнасць, дзяржаўныя і царкоўныя кіраўнікі якой ужо амаль 30 гадоў горача просяць яе царкоўнага самакіравання,.. то для вылечвання расколаў і падзелаў у памесных цэрквах, што пастаянна пагражаюць ёй, згодна вызначаем і абвяшчаем, каб уся праваслаўная царква, якая знаходзіцца ў межах палітычна сфармаванай і цалкам незалежнай дзяржавы Украіны разам са святымі мітраполіямі, арцыбіскупствамі, біскупствамі, кляштарамі, парафіямі і ўсімі у іх царкоўнымі ўстановамі... існавала з гэтага часу кананічна аўтакефальнай, незалежнай і самакіравальнай», - гаворыцца ў дакуменце.

Апошнія навіны