BE RU EN

Фотафакт: Загадкавае свячэнне ў небе над Віцебскам

  • 5.01.2019, 15:58

Што гэта?

У гэтыя дні ў небе над Віцебскам назіраюць цікавую з'яву: у паўднёвым напрамку бачны слуп святла, што разбягаецца ўверсе, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

ФОТА: СЯРГЕЙ СЕРАБРО

Падобны «светлавы грыб» у горадзе з'яўляецца дзякуючы цяплічнаму комплексу ААТ «Рудакова» ў аграгарадку Ноўка. А вось прадказвае ён блізкае пахаладанне: выпарэнні ад цёплай зямной паверхні кандэнсуюцца ў астуджаным паветры, і святло з цяпліц такім мудрагелістым чынам адлюстроўваецца ў кропельках вады і крышталіках лёду.

ФОТА: СЯРГЕЙ СЕРАБРО

І сапраўды, у выхадныя тэмпература паветра будзе паніжацца, і на Каляды прагназуюць мароз да -25°С.

Апошнія навіны