BE RU EN

Уладзімір Беражкоў: У УЕХЛ усе былі роўныя, не было ні старэйшых, ні малодшых братоў

  • 5.01.2019, 15:04

Якая будучыня ў аб'яднанай лігі з удзелам клубаў Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Украіны і Польшчы?

Спартыўны дырэктар Федэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Беражкоў падзяліўся з Прессболом меркаваннем пра стварэнне аб'яднанай лігі з удзелам клубаў Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Украіны і Польшчы, падобна да той, што раней існавала УЕХЛ.

- Калі б не УЕХЛ, мы б вельмі многае страцілі ў нашым хакеі ў канцы 1990-х - пачатку 2000-х. У гэтай лізе ўсе былі роўныя, не было ні старэйшых, ні малодшых братоў. Галасы Менска і Рыгі мелі аднолькавую вагу - нягледзячы на тое што штаб лігі знаходзіўся ў нашай сталіцы. Былі арганізаваны выдатныя дзіцячыя спаборніцтвы. Праводзіліся транснацыянальныя турніры ў 6-7 узростах.

Цяпер галоўная праблема - адлегласці. У нас ужо ёсць дастаткова каманд, каб гуляць унутры краіны. Хакеісты ж не жадаюць жыць у аўтобусах. Таму патрэбны тытульны спонсар, які б аплачваў пералёты, - сказаў Беражкоў на працоўнай нарадзе з удзелам прадстаўнікоў нацыянальных хакейных федэрацый Беларусі, краін Балтыі (Латвія, Літва, Эстонія), Украіны і Польшчы.

Апошнія навіны