BE RU EN

Лявон Вольскі сабраў грошы на новы альбом

  • 4.01.2019, 20:46

Новы альбом будзе называцца «Гравітацыя».

Лявон Вольскі сабраў грошы на новы альбом. Як паведаміў музыка ў Facebook, за час краўдфандынгавай кампаніі сабрана было нават больш чым трэба - 101% ад неабходнай сумы.

Новы альбом будзе называцца «Гравітацыя» і стане заключнай часткай трылогіі, пачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псыхасаматыка» (2016).

Праект ужо запісаны ў Вільні разам з саўнд-прадусарам Снорэ Бэргерудам, з якім Вольскі працаваў над двума папярэднімі альбомамі.

У лістападзе і снежні выйшла два сінглы з новага альбома - «Зьніклыя Людзі» і «Апэрацыя «Адукацыя».

Апошнія навіны