BE RU EN

Леў Марголін: Пры ўнясенні беларусаў у базу «дармаедаў» парушаная прэзумпцыя невінаватасці

  • 4.01.2019, 19:22

Эканаміст - пра скандальны дэкрэт Лукашэнкі.

Міністарка працы Ірына Касцевіч на прэс-канфэрэнцыі заявіла, што праца адносна дэкрэту пра «дармаедаў» працягнецца. «Будзем удасканальваць сам нарматыўна-прававы акт. Мы не паставілі тлустую кропку», - сказала міністарка.

Як адзначае ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» Леў Марголін, пры ўнясенні людзей у так званую базу «дармаедаў» парушаная прэзумпцыя невінаватасці. Да таго ж штучна ўскладненая магчымасць выкрасліць сябе з гэтай базы для беларусаў, якія працуюць за мяжой.

- Грунтоўна парушаная прэзумпцыя невінаватасці. Спачатку ўнеслі ў гэтую базу, а потым ты даводзь, што ты не «вярблюд», і пры гэтым довады зробленыя максімальна праблематычнымі. Напэўна, тут ёсць патаемная надзея на тое, што хтосьці проста не захоча гэтым займацца, падумае, ну буду плаціць на 20 рублёў больш за кватэру. А можа проста чынавенства не думае, каб гэта было зручна для людзей.

Апошнія навіны