BE RU EN

Гурту Dzieciuki ўпершыню за тры гады дазволілі сольны канцэрт у Менску

  • 31.01.2019, 19:54

У мінулым годзе музыкам каля 10 разоў адмаўлялі ў гастрольным пасьведчаньні.

Канцэрт мае адбыцца 28 красавіка ў сталічным клюбе Re:Public. У мінулым годзе музыкам каля 10 разоў адмаўлялі ў гастрольным пасьведчаньні.

Гарадзенскі рок-гурту Dzieciuki, якому летась ня менш за 10 разоў адмовілі ў правядзеньні канцэртаў, дазволілі выступіць у Менску 28 кастрычніка. Пра гэта музыкі паведамілі ў сацыяльных сетках.

Гэта будзе прэзэнтацыя альбому Harodnia. Апошні раз гурт даваў сольны канцэрт у Менску ў 2016 годзе.

Апошнія навіны