BE RU EN

«Баста!»: На гомельскай фабрыцы заробак выдаюць калготкамі і панчохамі

  • 28.01.2019, 15:21

Супрацоўнікі прадпрыемства ўжо не ўпершыню з гэтым сутыкаюцца.

З Гомеля пішуць: на трыкатажнай фабрыцы «8 сакавіка» заробак выдалі калготкамі, панчохамі, шкарпэткамі і ніжняй бялізнай, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

Супрацоўнікі прадпрыемства ўжо не ўпершыню з гэтым сутыкаюцца. Заробак спрабуюць «перавесці ў гатоўку» на рынках і чыгуначным вакзале. Цікава, што пару дзён таму на мясцовай тэлевізіі выйшаў сюжэт пра фабрыку, у якім распавядалі пра рост заробкаў і ўкараненні новых тэхналогій.

І не паспрачаешся. Новыя тэхналогіі ўкаранёныя, збыт прадукцыі наладжаны, заробак вырас - цяпер без сумкі па яго і ісці няма сэнсу.

Апошнія навіны