BE RU EN

Відэафакт: У Баранавічах кіроўца на адным скрыжаванні тройчы парушыў правілы

  • 27.01.2019, 20:06

Парушэнні захаваў відэарэгістратар спадарожнага аўто.

Відэарэгістратар спадарожнага аўтамабіля зняў, як мінівэн імкліва перасоўваецца перад скрыжаваннем, выязджае на сустрэчную палосу, і ўсё гэта на забараняльны сігнал святлафора, піша intex-press.by.

Небяспечны манеўр быў запісаны на камеру відэарэгістратара на ажыўленым скрыжаванні вуліц Камсамольскай і Прытыцкага ў Баранавічах.

"Сцеражыцеся! Не парушайце! Вы ствараеце небяспеку жыццю іншых людзей», - напісаў пад відэа Аляксей Шугаеў, вядомы ў горадзе актывіст, удзельнік веларуху Баранавічаў, які апублікаваў яго ў сябе на старонцы ў facebook.

Як пішуць журналісты: «Мы, вядома, не экспэрты, але, грунтуючыся на відэазапісу і ведах ПДР, налічылі як мінімум тры парушэнні, якія дапусціў кіроўца мінівэна: парушэнне правілаў праезду скрыжаванняў, выезд на палосу сустрэчнага руху праз падвойную суцэльную і праезд на забараняльны сігнал святлафора».

Апошнія навіны