BE RU EN

Памёр аўтар мюзікла «Шэрбурскія парасоны» Мішэль Легран

  • 26.01.2019, 11:16

Вядомаму кампазітару было 86 гадоў.

У Францыі памёр кампазітар Мішэль Легран. Пра гэта сёння паведаміў яго прэс-сакратар, піша выданне Le Monde, паведамляе "Гордон".

Вядомы кампазітар, аранжыроўшчык, дырыжор і піяніст Легран памёр ва ўзросце 86 гадоў.

Легран быў вядомы як аўтар музыкі да фільма «Шэрбурскія парасоны». Ён - тройчы лаўрэат прэміі «Оскар» у намінацыях за найлепшую песню і найлепшую музыку да фільма. Уладальнік пяці прэмій Grammy, аднаго «Залатога глобуса».

Кампазітар напісаў больш за 200 песень да фільмаў.

Апошнія навіны