BE RU EN

Зонд New Horizons даслаў першую выразную фатаграфію Ультымы Туле

  • 25.01.2019, 19:36

На паверхні аб'екта бачныя белыя плямы - ніхто не ведае, што гэта.

Зонд New Horizons перадаў на Зямлю новую фатаграфію транснептунавага аб'екта Ультыма Туле - гэта самы выразны здымак, атрыманы навукоўцамі NASA на гэты момант, паведамляе «Медуза».

На паверхні аб'екта бачныя ямы дыяметрам у некалькі кіламетраў, а таксама белыя плямы, паходжанне якіх пакуль застаецца незразумелым.

Мяркуецца, што яны маглі ўтварыцца ў самым пачатку існавання Сонечнай сістэмы.

Найбліжэйшым часам New Horizons перадасць яшчэ больш выразныя выявы Ультымы Туле - навукоўцы спадзяюцца, што з іх дапамогай змогуць зразумець механізмы фармавання Сонечнай сістэмы.

Апошнія навіны