BE RU EN

У Кобрыне школьніцу пакусаў даберман

  • 24.01.2019, 21:45

Школьніца адбілася ад сабакі торбай і патэлефанавала бацькам.

У Кобрыне на прыпынку грамадскага транспарту на 14-гадовую школьніцу напаў сабака. Здарэнне адбылося раніцай 19 студзеня. Мужчына выгульваў сабаку (мяркуецца, што гэта быў даберман) без ланцужка і намысніка. Жывёла ўкусіла дзяўчынку за боты і куртку, а затым - за калена. Школьніца адбілася ад сабакі торбай і патэлефанавала бацькам. Яны адвезлі дачку ў бальніцу, дзе ёй накладвалі швы на раны. Дзяўчынка праходзіць курс лячэння, інфармуе БелТА.

Міліцыя шукае 52-гадовага гаспадара сабакі. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс, праводзіцца праверка.

Апошнія навіны