BE RU EN

Пуцін пагаварыў праз тэлефон з Мадура

  • 24.01.2019, 20:01

Кіраўнік РФ выказаў падтрымку дыктатару Венесуэлы.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з венесуэльскім калегам, Нікаласам Мадура, паведаміла прэс-служба Крамля.

У размове расейскі лідар заявіў, што знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы Венесуэлы груба топча нормы міжнароднага права, і назваў гэта ўмяшанне дэструктыўным.

Пуцін таксама выказаў падтрымку ўладам Венесуэлы і адзначыў, што абвастрэнне ўнутрыпалітычнага крызісу было справакаванае звонку.

Апошнія навіны