BE RU EN

РФ стала лідарам па колькасці скаргаў у ЕСПЧ у 2018 годзе

  • 24.01.2019, 18:34

На Расею прыпадае 20,9% скаргаў, якія знаходзяцца на разглядзе суда.

У 2018 годзе Расея стала лідарам па колькасці скаргаў, накіраваных у Еўрапейскі суд правоў чалавека. Цяпер на Расею прыпадае 20,9% скаргаў, якія знаходзяцца на разглядзе суда. Пра гэта гаворыцца ў справаздачах ЕСПЧ за 2018 год.

Усяго грамадзяне Расеі накіравалі ў ЕСПЧ больш за 12 тысяч скаргаў, 11,7 тысячы з якіх знаходзяцца на стадыі разгляду. На другім месцы па колькасці скаргаў знаходзіцца Румынія (8,5 тысячы), затым ідуць Украіна (7,2 тысячы), Турцыя (7,1 тысячы), Італія (4,05 тысячы).

Расея таксама лідзіруе па колькасці спраў, у якіх ЕСПЧ прызнае парушэнне правоў заяўнікаў з боку дзяржавы. Грамадзяне Расеі выйгралі 238 пазоваў у 2018 годзе.

У 2017 годзе ЕСПЧ прыняў 293 рашэнні на карысць грамадзян Расеі, але па колькасці пададзеных скаргаў Расея (блізу 8 тысяч) была на другім месцы пасля Турцыі (26 тысяч).

Статыстыка 2018 года паказвае давер грамадзян Расеі да еўрапейскай сістэмы абароны правоў чалавека, адзначаюць аўтары дакладу. Яны пішуць, што калі Расея наважыць выйсці з Рады Еўропы, яе грамадзяне пазбавяцца доступу да ЕСПЧ і гэта прывядзе да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Расеі.

Апошнія навіны