BE RU EN

Профілі Мадуры ў Facebook і Instagram пазбавіліся сіняй «птушачкі сапраўднасці»

  • 24.01.2019, 12:57

Нават сацсеткі не прызнаюць Мадуру прэзідэнтам.

Профілі Нікаласа Мадуры ў Facebook і Instagram пазбавіліся «сіняй птушачкі» - значка, які пацвярджае сапраўднасць старонак публічных асоб і знакамітасцяў, паведамляе «Інтэрфакс».

Пры гэтым старонкі кіраўніка апазіцыйнага парламента Хуана Гуайда, які абвесціў сябе часовым прэзідэнтам Венесуэлы, уважаюцца за сапраўдныя абедзвюма сацсеткамі.

Прычыны пакуль не названыя.

Апошнія навіны