BE RU EN

У Грузіі хачапуры прызналі помнікам культурнай спадчыны

  • 24.01.2019, 12:51

Страва стала візітнай карткай краіны.

У Грузіі афіцыйна прызналі помнікам нематэрыяльнай культурнай спадчыны традыцыйны пірог з сырам хачапуры.

Адпаведны загад выдаў кіраўнік Агенцтва аховы культурнай спадчыны Нікалаз Антыдзэ, паведамляе Навіны Грузія.

У ведамстве падкрэсліваюць, што хачапуры з'яўляюцца найважнейшым кампанентам грузінскай кухні.

"Гэта страва стала візітнай карткай грузінскай кулінарнай культуры, а таксама часткай грузінскага рацыёну харчавання і рытуалу", - сказана ў распараджэнні.

Акрамя таго, у агенцтве мяркуюць, што прысваенне традыцыйнай страве статусу помніка культурнай спадчыны дапаможа папулярызацыі нацыянальнай кухні і культуры Грузіі.

Апошнія навіны