BE RU EN

Падчас ператрусу ў Змітра Паліенкі знікла вялікая сума грошай

  • 24.01.2019, 11:58

Актывісту таксама пашкодзілі кватэру і зламалі кампутар.

Актывіст Зміцер Паліенка вярнуўся дадому пасля допытаў і знайшоў у кватэры паламаныя сцены і перакуленыя рэчы, паведамляе «Белсат».

Тыя, хто праводзіў ператрус, не вельмі ахайна паставіліся да чужой маёмасці.

«Кампутар валяецца без вінчэстара. Забралі два ноўтбукі і тэлефон, футболкі. Паламалі сцены - не ведаю, можа шукалі тайнікі. Таксама знікла вялікая сума грошай, блізу 370 рублёў і 100 даляраў".

Дзмітрыя Паліенку, Яўгена Чуліцкага і Насту Гусеву вызвалілі пасля допытаў 23 студзеня.

Актывістаў падазраюць у нанясенні графіці «Менты убиваю людей» на сцяну аднаго з гарадскіх будынкаў на вуліцы Ахоцкай 22 снежня 2018 года. Маладых людзей затрымалі на падставе відэа, на якім не бачна твараў.

Распачатая крымінальная справа за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці. Паліенку і Чуліцкага затрымалі 21 студзеня Гусеву - 22-га. У іх дома прайшлі ператрусы. Актывістаў адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны