BE RU EN

Клуб з Партугаліі зацікавіўся футбалістам менскага «Дынама»

  • 24.01.2019, 11:29

«Фаміланка» не супраць займець гульца беларускага клуба.

Партугальскі абаронца менскага «Дынама» Луіс Роша можа папоўніць склад «Фамалікана», паведамляе «Прессбол».

У 32-гадовага футбаліста дзейны кантракт з беларускім клубам, аднак легіянер не супраць змяніць прапіску і вярнуцца ў родны чэмпіянат.

Выхаванец акадэміі партугальскага клуба «Вікторыя» з горада Гімарайнш пераважна выступаў за клубы другога дывізіёна Партугаліі.

У мінулым сезоне Луіс Роша правёў у складзе «Дынама» пяць сустрэч і адзначыўся адным забітым мячом.

Апошнія навіны