BE RU EN

У Кіеве абвяшчаюць прысуд Януковічу: онлайн-трансляцыя

  • 24.01.2019, 10:48

Былога прэзідэнта-ўцекача абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе.

Абалонскі раённы суд Кіева 24 студзеня пачаў агучваць прысуд былому прэзідэнту-ўцекачу Украіны Віктару Януковічу, якога абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, паведамляе gordonua.com.

Януковічу інкрымінуюць тры артыкулы Крымінальнага кодэкса Украіны: ч. 5 арт. 27 (дзяржаўная здрада), ч. 2 арт. 437 (дапамога ў вядзенні агрэсіўнай вайны), ч. 3 арт. 110 (дапамога ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, што пацягнула гібель людзей або іншыя цяжкія наступствы).

Экс-прэзідэнт не бярэ удзелу ў працэсе. Пасля ўцёкаў з Украіны ў лютым 2014 гады ён пражывае ў Расеі.

Абвінавачванне просіць суд прызнаць Януковіча вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса - ч. 5 арт. 27 (дзяржаўная здрада), ч. 2 арт. 437 (дапамога ў вядзенні агрэсіўнай вайны), ч. 3 арт. 110 (дапамога ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, што пацягнула гібель людзей або іншыя цяжкія наступствы) - і прысудзіць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

5 снежня 2018 года Абалонскі раённы суд выдаліўся ў дарадчы пакой для вынясення прысуду.

Апошнія навіны