BE RU EN

Пашынян правёў нефармальную сустрэчу з Аліевым

  • 23.01.2019, 20:47

Прэм'ер Арменіі і правіцель Азербайджана абмеркавалі ў Давосе ўрэгуляванне нагорна-карабахскага канфлікту.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у Давосе правёў нефармальную сустрэчу з кіраўніком Азербайджана Ільхамам Аліевым.

Пашынян пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«У Давосе я правёў неафіцыйную сустрэчу з Ільхамам Аліевым. Мы абмяняліся думкамі пра перамоўны працэс [урэгулявання нагорна-карабахскага канфлікту]. Сустрэча працягвалася 1,5 гадзіны», - напісаў Пашынян.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і правіцель Азербайджана Ільхам Аліеў знаходзяцца ў швейцарскім горадзе Давосе для ўдзелу ў рабоце Сусветнага эканамічнага форуму.

Апошнія навіны