BE RU EN

У Венесуэле адбыліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі і сілавікамі

  • 23.01.2019, 19:51

Нацыянальная асамблея Венесуэлы прыняла заяву, у якой Нікалас Мадура прызнаецца ўзурпатарам.

У Венесуэле адбыліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі і сілавікамі, загінулі прынамсі чатыры чалавекі.

Пра гэта паведамляе rbc.ua, спасылаючыся на AFP са спасылкай на заявы паліцыі і няўрадавых арганізацый.

Паведамляецца, што сутыкненні адбыліся паміж спаборнікамі дыктатара Нікаласа Мадура і сілавікамі. Падчас акцыі пратэсту загінуў 16-гадовы падлетак. Венесуэльская няўрадавая арганізацыя Foro Penal паведаміла пра затрыманне прынамсі 43 чалавек у Каракасе і штаце Нуэва-Эспарта.

Нагадаем, Нацыянальная асамблея Венесуэлы прыняла заяву, у якой Нікалас Мадура прызнаецца ўзурпатарам. Дакумент прадугледжвае, што пастановы і дзеянні выканаўчай улады будуць прызнаныя несапраўднымі.

Раней паведамлялася, што парламент краіны, які знаходзіцца пад кантролем апазіцыі, плануе заклікаць шэраг дзяржаў замарозіць доступ урада Мадура да рахункаў у замежных банках.

Апошнія навіны