BE RU EN

Улады адмовіліся называць вуліцу ў гонар 25 сакавіка

  • 23.01.2019, 19:22

З такой просьбай звярталася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Менгарвыканкам адмовіўся назваць адну з новых вуліц сталіцы ў гонар 25 сакавіка, даты абвяшчэння БНР. З такой просьбай звярталася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), паведамляе tut.by.

Пытанне развязвала камісія найменні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Менска пры Менгарвыканкаме. Зварот БСДП (Грамада) разгледзелі яшчэ ў снежні.

- Камісія прапанавала ўстрымацца ад прысваення адной з новых вуліц Менска наймення 25 сакавіка. Яна ўважае непажаданым даданне да вулічна-дарожнай сеткі Менска лікавых найменняў, - распавёў першы намеснік старшыні БСДП (Грамада) Аляксей Сігаеў. - Значыць, 2-я Шостая Лінія іх не хвалюе, а 25 сакавіка - ужо праблема.

Просьбу наконт з'яўлення вуліцы 25 сакавіка на мапе Менска БСДП (Грамада) накіроўвала ў Менгарвыканкам яшчэ восенню 2018 года.

Апошнія навіны