BE RU EN

Вольгу Нікалайчык аштрафавалі за акцыю памяці Міхаіла Жызнеўскага

  • 23.01.2019, 16:26

Грамадскую актывістку аштрафавалі на 40 базавых адзінак.

Суддзя Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя Шабуня аштрафавала грамадскую актывістку і рэжысёрку Вольгу Нікалайчык за акцыю памяці ў гонар беларускага Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага. Актывістцы прысудзілі штраф 40 базавых адзінак.

Нагадаем, учора пасля акцыі памяці Міхаіла Жызнеўскага каля ўкраінскай амбасады ў Менску 22 студзеня затрымалі старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і грамадскую актывістку і рэжысёрку Вольгу Нікалайчык. Затрыманне адбылося пасля ўскладання кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку.

Апошнія навіны