BE RU EN

Балгарыя пазбавіла грамадзянства расейскага мільянера Адоньева

  • 23.01.2019, 16:24

Сафія заявіла аб спыненні практыкі продажу грамадзянства багатым замежнікам у абмен на інвестыцыі.

Балгарыя пазбавіла грамадзянства расейскага мільянера Сяргея Адоньева ў сувязі з прызнаннем яго вінаватым у махлярстве ў ЗША блізу 20 гадоў таму.

Пра гэта «Голасу Амерыкі» паведаміла ў сераду міністэрства юстыцыі Балгарыі.

У імкненні далучыцца да Шэнгенскага пагаднення Балгарыя заявіла, што яна плануе спыніць практыку продажу грамадзянства багатым замежнікам у абмен на інвестыцыі, што дазваляе ім вольна перамяшчацца ў межах ЕЗ.

Адоньеў займае 147-е месца ў спісе найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі, які складаецца расейскім выданнем часопіса Forbes. Ягонае багацце ацэньваўся на 700 мільёнаў даляраў.

Ён быў спонсарам аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты Расеі Ксеніі Сабчак на леташніх выбарах.

Апошнія навіны