BE RU EN

Саўмін пастанавіў, колькі прыблізна будзе жыць беларус

  • 23.01.2019, 16:17

Размах дзяржаўнага планавання ў Беларусі даходзіць да абсурду.

У пастанове ўрада ад 22 студзеня №45 зацверджаныя «найважнейшыя мэтавыя паказчыкі заказчыкаў дзяржпраграм на 2019 год».

Прывядзём самыя цікавыя з іх.

Чаканая сярэдняя працягласць жыцця складзе 75 гадоў, паведамляе БелТА.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя да канца 2019 года не павінен перавысіць 1%.

У спартыўным рэйтынгу на сусветнай арэне ў алімпійскіх дысцыплінах да канца 2019 года Беларусь павінна ўвайсці ў топ-25.

Сярэдні кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай да канца года павінен скласці Br1020.

Апошнія навіны