BE RU EN

У Венесуэле пратэстоўцы спалілі статую Уга Чавэса

  • 23.01.2019, 10:20

Помнік быў узведзены ў 2018 годзе ў гонар гадавіны экс-кіраўніка краіны.

У венесуэльскім Сан-Феліксе пратэстоўцы спалілі статую былога прэзідэнта дзяржавы Уга Чавэса. Пра гэта паведамляе El National.

Як адзначаецца, гэты помнік быў узведзены ў 2018 годзе ў гонар гадавіны ягонага нараджэння.

Сёння ў Венесуэле праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць палітыкі кіраўніка краіны Нікаласа Мадуры праз цяжкую эканамічную сітуацыю. На 23 студзеня запланаваныя чарговыя буйныя дэманстрацыі, арганізаваныя апазіцыяй.

Раней паведамлялася, што парламент Венесуэлы прызнаў прэзідэнта Нікаласа Мадуру ўзурпатарам.

Апошнія навіны