BE RU EN

Разгаданая таямніца загадкавага «каменнага кола» ў Шатландыі

  • 23.01.2019, 9:11

Праўда пра знаходку ўсплыла зусім выпадкова.

Загадкавае каменнае кола ў акрузе Абэрдзіншыр (Шатландыя) выявілася сучаснай пабудовай 1990-х гадоў. Былы ўладальнік фермы, на тэрыторыі якой знаходзіцца аб'ект, распавёў, што стварыў яго ў якасці копіі старажытнага збудавання, піша The Guardian (пераклад - segodnya.ua).

Раней на паўночным усходзе Шатландыі ўжо было выяўлена блізу 100 падобных каменных колаў ці кромлехаў, таму з'яўленне яшчэ аднаго не выклікала ў навукоўцаў падазрэнняў. Адзінае, што іх здзівіла - гэта нязвыкла маленькія памеры кола і камянёў, з якіх яно складзенае.

"Гэта дзіўнае месца дапаўняе нашы веды пра ўнікальныя помніках і дагістарычную археалогію рэгіёну", - казаў Ніл Акерман, гісторык з рады Абэрдзіншыра.

Навукоўцы працягвалі даследаванне, пакуль з імі не звязаўся мясцовы фермер. Ён сказаў, што пабудаваў гэтае кола ў 1990-х гадах на ўзор вядомых шатландскіх старажытных каменных колаў, такіх як Стэнэс і Каланііш.

"Калі ў вас дрэнны дзень на працы, прынамсі, вы не хлопец, які дапамог ідэнтыфікаваць журналістам новае каменнае кола, якому, відавочна, усяго гадоў дваццаць", - напісаў у Twitter Ніл Акерман.

Апошнія навіны