BE RU EN

У сераду ў Беларусі будзе да 21 градуса марозу

  • 22.01.2019, 21:21

У асобных раёнах пройдзе невялікі снег.

23 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.

У асобных раёнах пройдзе невялікі снег, удзень па Берасцейскай і Гомельскай абласцях часам прагназуецца снег, месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень у паўднёвых раёнах парывісты.

Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад 8 да 14 ніжэй за нуль, на паўночным усходзе краіны будзе 15-21 марозу. Удзень -5... -11 градусаў.

Апошнія навіны