BE RU EN

Беларускія вайскоўцы прадаюць самы буйны серыйны гелікаптэр

  • 22.01.2019, 20:15

Кіраванне Вайскова-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны Беларусі прадае гелікаптэр Мі-26.

Кіраванне Вайскова-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны Беларусі прадае самы буйны серыйны гелікаптэр - Мі-26.

Кошт машыны, выпушчанай у 1991 годзе, складае амаль 14 мільёнаў рублёў. Узровень зносу - прыкладна 79%. Цяпер гелікаптэр знаходзіцца ў Мачулішчах, за час выкарыстання ён «налётаў» 1437 гадзін.

Нагадаем: Мі-26 - савецкі і расейскі цяжкі шматмэтавы транспартны гелікоптэр. З'яўляецца найбуйнейшым у свеце транспартным гелікаптэрам, якія выпускаюцца серыйна.

Апошнія навіны