BE RU EN

Звольніўся памочнік дзяржсакратара ЗША, які адказваў за адносіны з РФ

  • 22.01.2019, 20:05

Сваю пасаду Уэсс Мітчэл пакіне ў сярэдзіне лютага.

Памочнік дзяржсакратара ЗША Уэсс Мітчэл падаў у адстаўку, пра гэта паведаміла Washington Post са спасылкай на ліст самога чыноўніка.

Мітчэл узначальваў Бюро спраў Еўропы і Еўразіі і адказваў у тым ліку за стасункі з Расеяй.

Мітчэл заявіў пра асабістыя і прафесійныя прычыны для звальнення. Ён пакіне сваю пасаду 15 лютага.

Апошнія навіны