BE RU EN

У Польшчы невядомы хацеў пратараніць браму прэзідэнцкага палаца

  • 22.01.2019, 17:41

Яго затрымала паліцыя Варшавы.

У сталіцы Польшчы невядомы спрабаваў пратараніць аўтамабілем браму прэзідэнцкага палаца. Пра гэта са спасылкай на ўласную крыніцу паведамляе ў аўторак, 22 студзеня, агенцтва РАР.

«Невядомы мужчына спрабаваў пратараніць аўтамабілем браму прэзідэнцкага палаца», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак польскіх СМІ, віноўнік здарэння - 36-гадовы мужчына. Ён затрыманы паліцыяй Варшавы.

У сваю чаргу польскія праваахоўнікі пакуль не даюць афіцыйных каментароў з нагоды згаданай падзеі.

Апошнія навіны