BE RU EN

Віктар Марчык: Большасць беларусаў - супраць Лукашэнкі

  • 22.01.2019, 14:53

Беларусам патрэбныя зразумелыя адказы на іх пытанні.

Пра гэта прэс-службе БНК заявіў прадстаўнік БНК у Слоніме Віктар Марчык:

- Сярод лідэраў БНК дастаткова людзей, якія маглі б стаць кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі, не толькі Мікалай Статкевіч. Я магу назваць і Уладзіміра Някляева, і Генадзя Фядыніча, напрыклад. Калі б былі прапановы аб іхнім вылучэнні - мы б іх разглядалі. Але іх, наколькі я бачу, няма.

Пагаджуся з тым, што большасць беларусаў - супраць Лукашэнкі, але нам з гэтымі людзьмі трэба працаваць. З усімі пластамі насельніцтва - з інтэлігенцыяй, з рабочымі, з сялянамі. Патрэбныя зразумелыя адказы для іх усіх. Камусьці важная незалежнасць і абарона ад магчымай расейскай агрэсіі, а камусьці - наяўнасць працоўных месцаў і рост заробкаў ды развязанне эканамічных праблем. Вялікую колькасць людзей хвалюе найперш рост коштаў ды іхні асабісты дабрабыт. Нам патрэбныя яны ўсё.

Моцны бок БНК - тое, што тут прадстаўленыя абсалютна розныя людзі, з розных сацыяльных груп, з розных гарадоў, розныя мысленнем, векам, складам розуму. Але мы маем адну мэту, якая нас лучыць. Гэтая мэта - пабудаваць моцную свабодную Беларусь - гуртуе ўсіх людзей, пра якіх я казаў.

Апошнія навіны