BE RU EN

Відэагіт: Казахскага тэлевядоўцу праславіла хуткавымаўлянка

  • 22.01.2019, 14:15

Ён практыкаваўся перад выхадам у эфір, але незвычайнае гучанне казахскай мовы зрабіла тэлевядоўцу знакамітым.

Тэлевядоўца ў Казахстане стаў зоркай Сеціва дзякуючы практыкаванням для дыкцыі. Відэа з хуткавымаўлянкай на казахскай мове сабрала больш за 100 тысяч падабаек. Ролік з'явіўся на Reddit, піша korrespondent.net.

На відэа вядоўца казахскай тэлевізіі практыкуецца перад выхадам у эфір, кажучы хуткавымаўлянкі. Нязвыклае для шмат якіх народаў гучанне казахскай мовы выклікала вірлівую рэакцыю ў сеціве.

Карыстальнік, які апублікаваў відэа, напісаў, што "казахская мова гучыць як дызельны рухавік, які спрабуюць завесці пры мінус сарака градусах".

Ролік сабраў сотні тысяч падабаек.

Апошнія навіны