BE RU EN

«Прессбол»: Гурэнка можа застацца галоўным трэнерам «Дынама»

  • 22.01.2019, 10:54

Таксама сталічную каманду можа ўзначаліць Алег Дулуб.

Як паведамляе «Прессбол», найбліжэйшым часам можа разглядацца пытанне з галоўным трэнерам менскага «Дынама». Пакуль каманда працуе пад кіраўніцтвам трэнераў дубль складу.

З інфармацыі выдання, на сёння ёсць два варыянты з трэнерам: каманду можа прыняць Алег Дулуб або будзе падпісаны новы кантракт з Сяргеем Гурэнкам, які ўзначальваў «Дынама» цягам апошніх двух сезонаў.

Нагадаем, пад кіраўніцтвам Гурэнкі «Дынама» ў мінулым сезоне заняло трэцяе месца.

Кантракт спецыяліста з клубам скончыўся яшчэ ў канцы мінулага года і прапановы аб падаўжэнні супрацоўніцтва спецыяліст не атрымаў. Пазней прэс-служба «Дынама» пацвердзіла сыход Гурэнкі з клуба.

Апошнія навіны