BE RU EN

У Санкт-Пецярбургу гарыць будынак арбітражнага суда

  • 22.01.2019, 10:50

Эвакуявана 100 чалавек.

Раніцай 22 студзеня ў Расеі загарэўся будынак Арбітражнага суда Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці на Сувораўскім праспекце, паведамляе прэс-служба МНС РФ.

У адным з пакояў шасціпавярховага будынка загарэлася мэбля на плошчы 20 квадратных метраў. Звесткі аб пацярпелых пакуль не паступалі. Эвакуявана 100 чалавек.

Інфармаваная крыніца паведаміла «Інтэрфаксу», што ўзгаранне адбылося на паверсе, дзе працуюць памочнікі суддзяў.

Да ліквідацыі пажару прыцягнута 15 машын МНС і 52 пажарныя.

Апошнія навіны