BE RU EN

Расейскі амбасадар Бабіч наведаў беларускія абаронныя прадпрыемствы

  • 21.01.2019, 20:11

Бабіч таксама пагутарыў са старшынёй Дзяржкамваенпрама Беларусі.

Спецпрадстаўнік Пуціна, пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч абмеркаваў перспектывы далейшага супрацоўніцтва з кіраўнікамі «Менскага завода колавых цягачоў» і «Пеленга». Бабіч таксама пагутарыў са старшынёй Дзяржкамваенпрама Беларусі Раманам Галоўчанкам, паведамляе прэс-служба расейскай амбасады ў Менску.

Блізу 90% прадукцыі Менскага завода колавых цягачоў «МЗКЦ» прыпадае на Расею, дзе на базе беларускіх шасі ўсталёўваюцца ракетны комплекс стратэгічнага прызначэння «Тапаль-М», аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр», а таксама рэактыўная сістэма залпавага агню «Ураган» і зенітна-ракетныя сістэмы С-300 і С-400.

У сваю чаргу больш за 200 расейскіх прадпрыемстваў з'яўляюцца пастаўшчыкамі сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых для ААТ «МЗКЦ».

Апошнія навіны