BE RU EN

Прэм'ер-міністр Японіі прыбыў у Маскву на перамовы з Пуціным

  • 21.01.2019, 19:17

Асноўнай тэмай перамоў стане праблема мірнай дамовы на фоне канфлікту праз Курыльскія выспы.

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ прыбыў у Маскву для перамоў з Уладзімірам Пуціным, прылёт палітыка транслявала на YouTube відэаагенцтва Ruptly.

Паводле звестак ТАСС, Абэ суправаджаюць больш за 80 журналістаў. РІА «Новости» ўдакладняе, што прэм'ер-міністр Японіі ў суправаджэнні жонкі Акіэ Абэ і дэлегацыі з некалькіх дзясяткаў чалавек прыехаў у гатэль «Метраполь».

Сустрэча расейскага і японскага лідараў адбудзецца ў аўторак, 22 студзеня, і стане 25-й па ліку. Асноўнай тэмай перамоў стане праблема мірнай дамовы на фоне канфлікту праз Курыльскія выспы.

20 студзеня, напярэдадні прылёту, Абэ выказаў надзею, што падчас перамоў удасца знайсці развязанне аб дамове. Пры гэтым, паводле звестак японскага выдання The Mainichi, Абэ падчас сустрэчы з Пуціным абмяркуе яшчэ адзін свой візіт у Маскву, які можа адбыцца вясной.

Апошнія навіны