ЕЗ пашырыў санкцыі супраць Сірыі
- 21.01.2019, 19:03
Агулам пад штрафныя захады ЕЗ супраць Сірыі патрапілі ўжо 270 фізічных і 72 юрыдычныя асобы.
Рада Еўразвязу пашырыла штрафныя захады супраць Сірыі, уключыўшы ў санкцыйны спіс яшчэ 11 буйных бізнэсоўцаў і пяць кампаній. Гэтыя прадпрымальнікі і фірмы занятыя ў сферы будаўніцтва элітнай нерухомасці і рэалізуюць розныя дзяржаўныя праекты, тым самым аказваючы падтрымку сірыйскаму рэжыму і атрымліваючы ад яго выгаду, гаворыцца ў прэс-рэлізе Рады ЕЗ, апублікаваным у панядзелак, 21 студзеня, паведамляе DW.
У дакуменце адзначаецца, што цяпер пад санкцыямі Еўразвязу супраць Сірыі знаходзяцца ўжо 270 бізнэсоўцаў і 72 юрыдычныя асобы. На іх распаўсюджваюцца візавыя забароны, іх маёмасць у ЕЗ замарожаная.
Санкцыі, уведзеныя супраць Сірыі, уключаюць у сябе нафтавае эмбарга, абмежаванне на некаторыя інвестыцыі, замарожванне актываў Цэнтрабанка Сірыі ў ЕЗ, а таксама абмежаванне на экспарт абсталявання і тэхналогій, якія могуць быць выкарыстаны для падаўлення ўнутранай апазіцыі і для маніторынгу і перахопу інтэрнэту і тэлекамунікацый, адзначаецца ў дакуменце.